Kamunikat
Боў і мерць у Хротне
Боў і мерць у Хротне
Аўтар: Дзяніс Трусаў
Ілюстратар: Міхал Сянькоў
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 193
Год выдання: 2025
Месца выдання: Беласток
Вокладка: мяккая
Фармат: 12,5х20 см
ISBN: 978-83-67937-54-2
«Боў і мерць у Хротне» — беларускі Twin Peaks, Silent Hill і метафізічная гісторыя пра труп уласнай самасці. Постмадэрнісцкі раман-пазл Дзяніса Трусава — гэта глыбокая моўная і філасофская вандроўка ў памежжа чалавечай свядомасці, дзе герой мусіць успомніць назву краіны, адкуль ён родам. Хрысціянскія і будыйскія алюзіі, навуковая фантастыка, разбурэнне часу і мовы — усё пераплятаецца ў адным з самых незвычайных раманаў апошніх гадоў.
***
Кніга Дзяніса Трусава “Боў і мерць у Хротне” гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні, які даследуе тэму памежжа, гэта моўная прыгода і нечаканая навуковая фантастыка з хрысціянскай і будыйскай падаплёкай, у якой перапляліся мовы і эпохі і ў якой галоўнаму герою трэба пазбавіцца ад уласнага трупа і ўспомніць назву краіны, з якой ён родам.
Дзяніс Трусаў — паэт, музыка і празаік з Гародні. Нарадзіўся ў 1978 годзе.
Першыя публікацыі з’явіліся ў гарадзенскіх газетах «Моладзевы Кур’ер» і «Вечаровая Гародня». У 1996 годзе выйшла складанка вершаў ў брашурцы Гарадзенскага Універсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 2000 годзе, з’ехаў жыць і працаваць у Польшчу. У 2001 годзе вершы Трусава, перакладзеныя на польскую мову Янам Леанчуком, былі надрукаваны ў альманаху EPEA (Беласток).
Наступнай кнігай была складанка паэзіі пад псеўданімам Дзіна Мележ (Гародня, 2008). Потым у 2019 годзе ў выдавецтве Галіяфы выйшла складанка аповедаў «Про Мутю», а ў 2021 у тым жа выдавецтве была надрукавана кніга-складанка малой прозы (разам з музычным альбомам, даступным на старонках выдання ў выглядзе QR-кодаў) на беларускай мове пад назвай «Слоў моб».
У 2023 пад рэдакцыяй Георгія Барташа выйшаў раман «Боў і мерць у Хротне» на рускай мове — як у папяровай версіі (Гародня, ЮрСа Прынт), гэтак і ў лічбавай (выдавецтва Логвінаў). У 2025 перапрацаваны тэкст раману выдадзены па беларуску у Беластоку Фондам Kamunikat.org.
