Радыё Свабода
Быкаў на Свабодзе
Быкаў на Свабодзе
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 662
Год выдання: 2005
Вокладка: мяккая
Фармат: 11,5х19,5 см
ISBN: 0-929849-08-6
"Быкаў на Свабодзе" — зборнік радыёпубліцыстыкі клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава (1924-2003), імя якога непарыўна зьвязанае з хваляй нацыянальнага адраджэньня канца XX стагодзьдзя. "Свабода" была адзіным сродкам масавай інфармацыі, якому Быкаў ніколі не адмаўляўся даць інтэрвію. У кнізе таксама сабраныя рэпартажы і камэнтары карэспандэнтаў "Свабоды", якія паказваюць стаўленьне да Васіля Быкава ўлады і народу — як пры жыцьці пісьменьніка, гэтак і ў жалобныя дні разьвітаньня. У новае выданьне ўвайшлі ўспаміны пра пісьменьніка.
"Бібліятэку Свабоды" складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
