Skaryna Press
Чаму праўда такая слабая | Dla czego prawda jest taka slaba
Чаму праўда такая слабая | Dla czego prawda jest taka slaba
Аўтар: Алесь Аркуш
Ілюстратар: Ян Шпілька
Пераклад: Beata Siwek
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мовы: беларуская, польская
Старонак: 110
Год выдання: 2025
Месца выдання: Лондан
Вокладка: мяккая
Фармат: 192 × 130 × 1 см
ISBN: 978-1-915601-61-2
«Чаму праўда такая слабая» — двухмоўны зборнік філасофскіх, сацыяльных і міфалагічных вершаў аднаго з найяскравейшых сучасных беларускіх аўтараў — Алеся Аркуша. Тэксты, перакладзеныя на польскую мову Бэатай Сівек, адлюстроўваюць складаныя пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці, штодзённасці і літаратурнага самавыяўлення, пададзеныя праз парадоксы, прыпавесці і аўтарскую іронію.
Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін)
Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар больш дваццаці кнігаў паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы, друкаваліся ў часопісах «Czas Kultury» (Познань), «Borussia» (Ольштын), «Український засів» (Харкаў) і інш. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху «Ксэракс Беларускі», якому на зьмену прыйшоў літаратурны альманах «Калосьсе». Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Бэата Сівек – польская літаратуразнаўца, дасьледніца беларускай літаратуры і драматургіі і перакладніца. Доктарка габілітаваная ў галіне літаратурнаўства. Узначальвае катэдру расейскай, украінскай і беларускай літаратураў у Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце. Аўтарка шматлікіх манаграфіяў, навуковых артыкулаў і рэфэратаў.
