Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Час пустазелля

Час пустазелля

Мастацкая літаратура | Проза | Філасофія

Аўтар: Ганна Янкута

Звычайная цана 45,40 zł
Звычайная цана Адпускная цана 45,40 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 244

Год выдання: 2023

Вокладка: мяккая

Фармат: 130x200 мм

ISBN: 9788396929716

“Час пусцазелля” — пра тое, што наступае пасля. Ганна Янкута піша пра рэчаіснасць пасля 2020-га, калі надыходзіць цішыня, а разам з ёй — страта, недагаворанасць і павольнае вяртанне сябе. Гэта беларуская проза, дзе асабістае становіцца агульным. Напісана дакладна, ціха, але вельмі гучна. Кніга даступная з дастаўкай па свеце.

Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.

Ганна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца. Аўтарка паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама артыкулаў і эсэ. Перакладае з англійскай і польскай, пераклала на беларускую мову раманы Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць», Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Салі Руні «Нармальныя людзі» і інш. Сярод паэтычных перакладаў — вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Сары Тысдэйл і інш.

Глядзець поўную інфармацыю