Наша Ніва
Часопіс «Наша гісторыя». № 7-2019. Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР
Часопіс «Наша гісторыя». № 7-2019. Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 98
Год выдання: 2019
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 2617-2305
Гэты нумар «Нашай гісторыі» даследуе драматычныя зрухі XIX стагоддзя — час, калі старыя парадкі страчвалі трываласць, а народы і ідэі пачыналі новую гістарычную гульню. Развіццё навукі, нараджэнне нацыянальных рухаў, пошукі сацыяльнай справядлівасці і інтэлектуальныя канцэпцыі, што змянілі ход ХХ стагоддзя, — усё гэта пададзена праз кантэкст еўрапейскіх і беларускіх рэалій. Выданне паказвае, як тэорыі ўзнікаюць з добрых намераў, а што з імі адбываецца, калі яны трапляюць у рукі палітыкаў.
***
У сусветнай гісторыі рэгулярна ўзнікаюць пераломныя моманты, калі грамадства,
дасягнуўшы піку развіцця ў рамках адной сістэмы адносін, мусіць пераходзіць
да іншай. Бо прагрэс навукі і тэхналогій выклікае настолькі глыбокія сацыяльныя
змены, што пакідаць усё па-ранейшаму проста немагчыма.
Акурат у такой сітуацыі свет апынуўся ў ХІХ стагоддзі. Імклівае развіццё
капіталістычных адносін, якое пранікала нават у колішнія «мядзведжыя куты»,
разбурала старую сацыяльную структуру грамадства, якая да гэтага існавала без
істотных зменаў стагоддзямі.
Адначасова з гэтым папулярнымі рабіліся і ідэі нацыянальнага вызвалення.
На гістарычную сцэну выходзілі ўсё новыя і новыя народы, якія дагэтуль
«адвеку спалі». Спачатку яны гучна заяўлялі пра само сваё існаванне, а неўзабаве
пачыналі ўсё больш настойліва патрабаваць змены на сваю карысць наяўнага
стану рэчаў. Гэта падкладала міну запаволенага дзеяння пад шматнацыянальныя
і шматканфесійныя імперыі, якія існавалі на ўсходзе і поўдні Еўропы.
Старыя сістэмы адносін шмат дзе доўга трымаліся па інерцыі, але чым далей,
то ўсё больш давалі трэшчыны. І мыслячым людзям рабілася зразумела: свет ужо
ніколі не будзе ранейшым. А вось якім ён будзе і якім мусіць быць — тут была
вялікая прастора для ўяўленняў.
У такіх умовах з’яўляўся моцны запыт на сацыяльныя тэорыі, якія маглі б
максімальна проста растлумачыць людзям, што адбываецца цяпер і чаго належыць
чакаць у будучыні. Менавіта ХІХ стагоддзе нарадзіла ці, прынамсі, заклала
падмурак для ўзнікнення сярод іншага і канцэпцый, якія, цалкам ці часткова
прынятыя і адаптаваныя пад бягучыя патрэбы палітыкамі-практыкамі, ужо
ў наступным, ХХ стагоддзі прывялі да беспрэцэдэнтных паводле размаху генацыдаў.
Маюцца на ўвазе камуністычная ідэя ў сваіх крайніх формах і фашысцкая
ў крайняй форме нямецкага нацызму.
Але няма ніякіх падстаў лічыць людзей, чыста тэарэтычныя распрацоўкі якіх
былі пакладзеныя пасля ў аснову ідэалогій таталітарных рэжымаў, амаральнымі
і злачыннымі. Яны проста заўважалі той крызіс, у якім апынулася грамадства,
і спрабавалі інтэлектуальна адказаць на яго выклікі, паказаць грамадству шлях да
наступнага прагрэсу. Як гэта рабілі сотні і тысячы інтэлектуалаў да іх. А да чаго
прыводзяць такія ідэі, калі іх паспрабаваць некрытычна ўвасобіць на практыцы,
добра відаць пастфактум, але прадбачыць наперад не заўсёды і не кожнаму магчыма.
Дарога ў пекла нярэдка выкладзеная самымі добрымі намерамі.
Беларускія інтэлектуалы таго часу не былі ні лепшымі, ні горшымі за іншых.
Яны жылі ў тым самым свеце, сутыкаліся з тымі ж самымі праблемамі, назіралі за
тым, што адбываецца ў суседзяў, і спрабавалі прыкінуць, як гэта будзе глядзецца
на роднай глебе. Адпаведна, усе модныя ў той час у свеце тэорыі не абыходзілі іх
бокам. Плёны тых пошукаў засталіся ў старых выданнях і архіўных дакументах.
Іх няслушнасць даведзена самім жыццём, але ведаць сваю гісторыю трэба ва ўсіх
праявах
