Папуры
Чазенiя. Выбраныя творы
Чазенiя. Выбраныя творы
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 288
Год выдання: 2018
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 13х19,5 см
ISBN: 978-985-15-3387-5
Аповесць Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» пераносіць чытача ў свет экзотыкі і таямніц Далёкага Усходу, дзе каханне і лёсы герояў пераплятаюцца з дзіўнымі з’явамі прыроды і старажытнымі легендамі. Праз гісторыю Севярына Будрыса, які сустракае загадкавую Гражыну Арсайлу, пісьменнік адлюстроўвае і тугу беларуса па роднай зямлі, якая заўсёды прысутнічае ў сэрцы, нават калі лёс заносіць у самыя далёкія куткі свету.
***
Дзеянне аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя кахання, падобнай да якой не вычытаеш больш нідзе. Севярын Будрыс з роднае Беларусі трапляе ў краіну, дзе на непажаданых гасцей сварыцца сярдзіты бурундук, а па начах вакол паляўнічага дамка блукае леапард. Там на святло ліхтара прылятае гіганцкі матыль «Блакітная ордэнская стужка» i таемна цвіце жэньшэнь. А на голых камянях і скалах пражывае свой кароткі век дзіўная расліна — чазенія. Ахутаная таямніцаю і жанчына, якую сустракае тут Севярын, — Гражына Арсайла. У якія краі ні прывандраваў бы герой Уладзіміра Караткевіча — у Паўночную Афрыку, на Ціхі акіян, у Шатландыю, — паўсюль ён будзе ўспамiнаць сваю «сінюю-сінюю» Беларусь.
