Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Чорны абеліск

Чорны абеліск

Проза | Мастацкая літаратура | Сусветная класіка | Раманы | Філасофія

Аўтар: Эрых Марыя Рэмарк

Звычайная цана 63,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 63,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 396

Год выдання: 2023

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 140x205 мм

ISBN: 9788396719096

Што застаецца з чалавека, калі свет вакол паступова губляе сумленне? 
«Чорны абеліск» — гэта не проста гісторыя пасляваеннай Германіі, а спроба зразумець, як жыць далей, калі ўсе старыя ілюзіі ўжо разбураныя. Рэмарк піша пра час, калі чалавечнасць робіцца асабістым выбарам, а маўчанне — формай згоды. Гэта кніга для тых, хто шукае не простых адказаў, а ўнутранай сумленнасці.

***
«Чорны абеліск» (1956) — самы «філасофскі» раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй праходзіць канцэпт «развітання з ілюзіямі», уласцівы тэкстам прадстаўнікоў «загубленага пакалення».

Як і большасць твораў Рэмарка, «Чорны абеліск» вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цярпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.
«Чорны абеліск» — раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.

Глядзець поўную інфармацыю