Папуры
Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 496
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 11,5х18 см
ISBN: 978-985-15-5793-2
Раман «Чорны замак Альшанскі» — адна з найважнейшых кніг Уладзіміра Караткевіча і сапраўдны класічны дэтэктыў беларускай літаратуры. У ім містыка пераплятаецца з гісторыяй і філасофіяй, а пошукі скарбаў становяцца спробай аднавіць праўду і справядлівасць. Гэта твор, які паказвае Беларусь праз легенды, руіны і вечную сувязь пакаленняў, і які застаецца актуальным і сёння.
***
«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўсталяванне праўды і справядлівасці, у якой яму дапамагаюць самыя розныя персанажы: супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, святы айцец, вартаўнік замка і касцёла, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі. Гэта адзін з найвядомейшых твораў Уладзіміра Караткевіча.
