Тэхналогія
Доўгая дарога да свабоды
Доўгая дарога да свабоды
Аўтар: Мікалай Махнач
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 135
Год выдання: 2014
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 145х210 мм
ISBN: 978-985-458-251-1
Унікальныя мемуары беларуса, які пераадолеў доўгі шлях праз кантыненты падчас Другой сусветнай вайны. Гэта не мастацкая фантазія, а дакладна адноўленая біяграфія ўдзельніка заходняга фронту. Выданне змяшчае таксама ўспаміны сястры аўтара і выбранае ліставанне.
***
Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Валожына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе — праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны — у Брытанію, а потым у Амерыку… Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі — не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне.
Для шырокага кола чытачоў.
