Tsymberau
Дзедавы казкі
Дзедавы казкі
Аўтар: Дзед Янкель
Ілюстратар: І. М. Гайкевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 6+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 178
Год выдання: 2023
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 120x170 мм
ISBN: 978-985-7303-64-9
«Дзедавы казкі» — гэта збор аповедаў, якія пераносяць нас у свет дзяцінства, калі ноччу здавалася, што вакол жыве нешта таямнічае і невядомае. Гэта кніга, дзе змяшаліся страх і цікаўнасць, народныя байкі і сямейныя ўспаміны, дзе бабуліны словы і дзедавы гісторыі становяцца часткай культурнай памяці. Атмасфернае чытанне для доўгіх вечароў.
***
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
