Tradycyja
Дзіцячы сьпеўнік
Дзіцячы сьпеўнік
Аўтар: Антон Грыневіч
У наяўнасці: 3
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 72
Год выдання: 2024
Вокладка: цвёрдая
Дзіцячы сьпеўнік — гэта першы зборнік беларускіх народных песень для дзяцей, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у 1905–1924 гадах. У кнігу ўвайшлі 33 песні з нотамі, прыпеўкі, калыханкі і забаўлянкі, якія перадаюць душу беларускай традыцыі. Гэта не проста перавыданне, а сапраўдная культурная спадчына ў новым дызайне: з каляровымі ілюстрацыямі, тлумачэннямі, лацінкай і англійскімі перакладамі. Кніга таксама мае аўдыё дадатак, які дазваляе слухаць і вучыць мелодыі разам з дзецьмі.
***
Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі.
У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі – песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.
Сёння – амаль сто гадоў пасля першага выдання – зборнік атрымаў другое жыццё.
Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску.
Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.
