Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Tsymberau

Ecce homo: як робяцца самім сабою

Ecce homo: як робяцца самім сабою

Філасофія

Аўтар: Фрыдрых Ніцшэ

Пераклад: з нямецкай Лявона Баршчэўскага

Рэкамендацыя ўзросту: 12+

Звычайная цана 45,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 45,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 138

Год выдання: 2024

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 13х20 см

ISBN: 978-985-7247-73-8

«Ecce homo. Як робяцца самім сабою» — адна з самых правакацыйных і самараскрывальных кніг Фрыдрыха Ніцшэ. Тут мысляр палемізуе з традыцыйнай мараллю, крытыкуе ідэалізм, дух і Бога, прапаноўваючы радыкальна новы погляд на чалавечую сутнасць. Гэта не толькі філасофскі маніфест, але і кароткі аўтабіяграфічны агляд уласнай творчасці, дзе Ніцшэ аналізуе свае галоўныя працы і вызначае ўласную місію ў гісторыі думкі. Выданне ўзбагачана эсэ В. Акудовіча і слоўнікам тэрмінаў, што робіць кнігу асабліва зручнай для ўсіх, хто цікавіцца філасофіяй і культурнай гісторыяй.

***
У сваёй кнізе «Ecce homo», што можна перакласці з лаціны як «Вось ён, чалавек» (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844 — 1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу, свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага даробку. У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара В. Акудовіча пра Ф. Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі «Ecce homo». Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.

Глядзець поўную інфармацыю