Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Беларуская навука

Фатаграфія і культура памяці ў Беларусі у другой палове XIX - пачатку XXI ст.

Фатаграфія і культура памяці ў Беларусі у другой палове XIX - пачатку XXI ст.

Нон-фікшн | Культура і традыцыя | Гісторыя

Аўтар: С. У. Грунтоў

Звычайная цана 70,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 70,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 190

Год выдання: 2024

Месца выдання: Мінск

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 18х24,5 см

ISBN: 978-985-08-3121-7

“Фатаграфія і культура памяці ў Беларусі” — навукова-папулярная манаграфія, прысвечаная сувязям паміж фатаграфіяй і спосабамі захавання памяці ў беларускай культуры.  
Аўтар даследуе фотапартрэты, сямейныя і пахавальныя здымкі праз прызму сучасных тэорый памяці, паказваючы, як фатаграфія адлюстроўвае жыццё, страты і ідэнтычнасць народа.  
Кніга ўтрымлівае ўнікальныя ілюстрацыі з музеяў, прыватных калекцый і палявых этнаграфічных матэрыялаў.  
Выданне будзе цікавае этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, а таксама ўсім, хто захоўвае сямейныя архівы і цікавіцца беларускай культурнай спадчынай.

***
У манаграфіі прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага надаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах. У кнізе прадстаўлены ўсе асноўныя перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцыі пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.

Прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотаздымкаў.

Глядзець поўную інфармацыю