Тэхналогія
Хачу ўмець чытаць
Хачу ўмець чытаць
Аўтар: Андрэй Скурко
Ілюстратар: Вольга Зароўская
Рэкамендацыя ўзросту: 0+
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 54
Год выдання: 2023
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 205x210 мм
ISBN: 978-985-458-348-8
«Хачу ўмець чытаць» — вясёлая, дасціпная і паэтычная азбука для малых, якая зробіць першыя крокі ў чытанні захапляльнымі. Аўтар — Андрэй Скурко, вядомы перакладчык і дзіцячы пісьменнік, якога малыя чытачы ўжо любяць за яго здольнасць гаварыць з імі на адной хвалі. Літары, словы, рыфмы і яскравыя ілюстрацыі — усё, што трэба, каб вучыцца з задавальненнем.
***
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.




