Капитал Принт
Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык
Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык
Аўтар: Клайв Стэйплз Льюіс
Ілюстратар: Лада Цішкова
Пераклад: з англійскай Яны Владыка
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 224
Год выдання: 2023
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 13,5х21 см
ISBN: 978-985-7161-80-5
«Хронікі Нарніі: Конь і яго хлопчык» — адна з самых прыгодніцкіх гісторый легендарнага цыклу К. С. Льюіса.
У час Залатога Веку Нарніі бедны хлопчык Шаста, шляхцянка Аравіс і два Гаваркія коні ўцякаюць ад свайго мінулага і апынаюцца ў віхуры падзей, якія вырашаць лёс усяго каралеўства.
Гэта аповед пра смеласць і сяброўства, пра тое, як нават самыя нечаканыя героі могуць стаць часткай вялікай гісторыі.
Кніга падыдзе і дзецям, і дарослым, хто любіць сапраўднае фэнтэзі, напоўненае святлом, прыгажосцю і верай у дабро.
***
«Хронікі Нарніі» – залатая класіка сусветнай літаратуры, гісторыя, любімая мільёнамі дзяцей і дарослых па ўсім свеце. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі. Кніга «Конь і яго хлопчык» – гэта гісторыя пра прыгоды, што здарыліся ў Нарніі, Калармэне ды на землях паміж імі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр. Бедны хлопчык Шаста, шляхцянка Аравіс і двое Гаваркіх коней уцякаюць у Нарнію ад розных няшчасцяў, якія напаткалі кожнага з іх. Аднак высвятляецца, што менавіта ад гэтай чацвёркі залежыць лёс не толькі Нарніі, але і ўсяго Архэнлэнда.
«Конь і яго хлопчык» – гэта чацвёртая кніга па ўнутранай нарнійскай храналогіі і чацвёртая кніга з нарнійскага цыклу, якая з’явілася па-беларуску. Раней у серыі «Добрая кніга» выйшлі «Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Хронікі Нарніі: прынц Каспіян».

