Папуры
Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (Евангелле ад Iуды)
Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (Евангелле ад Iуды)
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 688
Год выдання: 2016
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 11,5х18 см
ISBN: 978-985-15-2957-1
«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — адзін з самых вядомых раманаў Уладзіміра Караткевіча, які спалучае гісторыю, міф і філасофію.
Адзін толькі радок у летапісе, які апавядае пра з’яўленне ілжэхрыста ў Гародні — і з яго, бы з насення, вырастае гісторыя Юрася Братчыка, спярша пабітага жыццём бадзяжнага актора і махляра, а потым — народнага заступніка, змагара, філосафа. Уладзімір Караткевіч, які пісаў раман у эпоху ваяўнічага атэізму, здолеў расквеціць свой твор цытатамі з Евангелля і апісаннямі цудаў, якія творыць гарадзенскі Хрыстос. Не забыўся пісьменнік і пра цмокаў, што насялялі калісьці Лепельскае возера. Урэшце Караткевіч прывёў свайго героя ў рай, які вельмі нагадвае заможны беларускі падворак…
