Gutenberg
Хто ты, дрон?
Хто ты, дрон?
Аўтар: Ганна Кручкова
Ілюстратар: Кацярына Першына
Рэкамендацыя ўзросту: для дзяцей 9-12 гадоў
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 120
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,5х21 см
ISBN: 978-83-68016-52-9
«Хто ты, дрон?» — гэта захапляльная гісторыя для дзяцей і падлеткаў, у якой рэальнасць пераплятаецца з навуковай фантастыкай і прыгодамі. У 2028 годзе адзінаццацігадовая Паліна шукае адказы на небяспечныя пытанні: чаму ваўкі пакідаюць лес, адкуль з’явіўся таямнічы нейрадрон і што стала з яе бацькам, які знік, ратуючы жывёл ад браканьераў. Гэта гісторыя пра смеласць і любоў, пра здраду і надзею, якая прымушае чытача задумацца пра адносіны чалавека з прыродай і светам тэхналогій.
***
2028 год. Адзінаццацігадовая Паліна жыве ў мястэчку каля запаведніка, і яе займаюць тры важныя пытанні.
1. Чаму ваўкі раптам пачалі выходзіць з лесу і нападаць на людзей?
2. Адкуль узяўся дзіўны аўтаномны нейрадрон, які раптам прызямліўся на яе дах?
3. І галоўнае: што стала з бацькам, які знік у джунглях, ратуючы звяроў ад браканьераў?
У пошуках адказаў Паліне давядзецца раскрыць страшнае злачынства і даведацца неймаверную праўду, якая разарве ёй сэрца, але і адкрые дзіўны свет.
Рукапіс гэтай кнігі перамог у конкурсе “Шуфлядка” ў 2024 годзе ў намінацыі “Творы для дзяцей”
Увага!!! У кнізе ёсць сцэны жорсткага абыходжання з жывёламі, а некаторыя персанажы паміраюць. Дабро, вядома, пераможа, але важна памеркаваць, ці ты, чытач, гатовы прайсці выпрабаванні разам з героямі.


