Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Skaryna Press

І даўней так пелі : музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі

І даўней так пелі : музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі

Культура і традыцыя | Гісторыя

Аўтар: Вольга Барышнікава

Звычайная цана 63,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 63,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мовы: беларуская, ангельская, расейская

Старонак: 104

Год выдання: 2025

Месца выдання: Лондан

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 21х21 см

ISBN: 978-1-915601-52-0

“І даўней так пелі…” — унікальнае выданне, прысвечанае музычнаму фальклору старавераў Падзвіння. У кнізе — 45 аўтэнтычных песень, расшыфроўкі, этнамузыкалагічныя каментары на беларускай, рускай і англійскай мовах, а таксама рэдкія гутарак і фота. Самыя раннія запісы — з 1963 года, а найстарэйшай спявачцы было звыш 100 гадоў. Непаўторны дотык да жывой традыцыі беларускай культуры.

***

Кніга з’яўляецца вынікам мэтанакіраванага і шматгадовага даследавання музычнага фальклору старавераў заходняга Падзвіння. Яна складаецца з трох раздзелаў: “Валачобныя песні”, “Крутухі, хараводы, пахадушкі”, “Лірычныя песні”. Кожны з раздзелаў мае грунтоўны этнамузыкалагічны каментар на трох мовах — беларускай, рускай і ангельскай. Расшыфроўкі экспедыцыйных гутарак і песенна-паэтычных тэкстаў песень выкананыя на мясцовай гаворцы старавераў. У зборніку змешчаны 45 нотных і тэкставых транскрыпцый народных песень (публікуюцца ўпершыню), кожную з якіх можна паслухаць у аўтэнтычным выкананні. Самы ранні аўдыязапіс датуецца 1963 годам, а самая старая спявачка, голас якой можна пачуць у выданні — 1890-х гадоў нараджэння. Кніга праілюстравана фотаздымкамі, сабранымі альбо зробленымі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый.

Фрагменты можна пагартаць на Google Books

Глядзець поўную інфармацыю