SVIEDKI
Інкамунікада. Катаванне адзінотай
Інкамунікада. Катаванне адзінотай
Аўтар: Ігар Карней
У наяўнасці: 3
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 420
Год выдання: 2026
Месца выдання: Варшава
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 14,5х21,1 см
ISBN: 978-83-68460-11-7
Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, якая ператварае адзіноту ў форму катавання?
«У гэтым катаванні няма крыві, няма паламаных костак, няма выбітых зубоў. Але ёсць нешта горшае: адчуванне, што цябе сціраюць гумкай, пакуль ты не перастанеш існаваць нават ва ўласнай галаве. Ці не на гэта галоўны разлік тваіх катаў? Спустошыць, размазаць, абнуліць».
У кнізе «Інкамунікада. Катаванне адзінотай» Ігар Карней апісвае ўласны шлях праз следчыя ізалятары, калоніі, штрафныя ізалятары і памяшканні камернага тыпу ў сучаснай Беларусі. Але гэта не толькі асабістыя ўспаміны. Гэта даследаванне механізмаў расчалавечвання — і адначасова гісторыя пра здольнасць заставацца чалавекам там, дзе ўсё накіравана на тваё знішчэнне.
Кніга заснаваная на асабістым досведзе аўтара, сведчаннях іншых палітычных вязняў і каментарыях спецыялістаў. Гэта важны дакумент пра рэпрэсіі ў сучаснай Беларусі, пра тое, як сістэма спрабуе зламаць
