Gutenberg
Я ніколі не...
Я ніколі не...
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
Колькасць гульцоў: 2+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
“Я ніколі не…” — гэта беларуская настольная гульня для сяброў, вечарынак і нечаканых адкрыццяў. Сцэна для жартаў, прызнанняў і тостаў! Ідэальны падарунак для кампаніі або для таго, каб урэшце даведацца, хто сапраўды піў гарбату на плошчы Леніна. У камплекце — карткі, смех і шмат гісторый. Дастаўка па ўсім свеце.
Як гуляць
Калода картак кладзецца пасярод усіх гульцоў. Удзельнікі па чарзе бяруць з калоды карткі і зачытваюць услых. Тыя гульцы, хто хаця б аднойчы рабілі тое, што там напісана, выпіваюць і дзеляцца сваімі гісторыямі, як гэта было.
Калі ніколі гэтага не рабілі, прапускаеце круг, чакаеце наступнай карткі, а гэтую запісваеце ў свой спіс "што зрабіць у Беларусі". Усе спрэчныя пытанні наконт таго, што ўлічваць, а што не, вырашае чалавек, які цягнуў картку.
Калі выцягнулі картку "Прыдумай сам", прыдумайце свой факт, чаго вы не рабілі ў Беларусі. Калі выцягнулі картку "Пі да дна", проста выпіваеце ўсё тое, што ёсць у вас у келіху. Калі вы не гатовыя губляць гульцоў занадта рана, вы можаце гэтыя карткі адкласці з калоды.
Аўтарка: @hannashy.live
Ілюстратарка: @danko_m_gallery





