Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Кнігаўка

Я прыду за табой у аўгусце

Я прыду за табой у аўгусце

Проза | Мастацкая літаратура | Дэтэктывы

Аўтар: Каміла Цень

Звычайная цана 27,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 27,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 196

Год выдання: 2023

Вокладка: мяккая

Фармат: 130x200 мм

ISBN: 9788396929730

Што можа быць незвычайнага ў жыцці звычайнай кантралёркі? Але калі ўвечары на аўтобусным кальцы Зінаіда Юр’еўна знаходзіць труп, яе будні ператвараюцца ў сапраўдны дэтэктыў. Міліцыя не бачыць крыміналу, аднак кемлівая гераіня ўпэўненая — гэта толькі пачатак небяспечнай гісторыі. “Я прыйду за табой у жніўні” Камілы Цень — гэта свежы, адметны дэтэктыў на трасянцы, дзе Мінск становіцца не толькі месцам дзеяння, але і паўнавартасным героем аповесці.

***
Дэтэктыў на трасянцы? Чаму б і не. Маладая аўтарка, філолаг па адукацыі Каміла Цень нарадзілася не ў Мінску, але менавіта Мінск яна абірае месцам дзеяння сваёй дэбютнай дэтэктыўнай аповесці “Я прыду за табой у аўгусце”. Ускраіна сталіцы, вечар, аўтобуснае кальцо… Звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна правярае “талончыкі”, а знаходзіць труп мужчыны. І хаця міліцыя не бачыць у здарэнні ніякага крыміналу, цікаўная і кемлівая супрацоўніца “Мінсктрансу” пачынае падазраваць, што ў гісторыі ўсё не так проста…

Глядзець поўную інфармацыю