Skaryna Press
Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер
Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер
Аўтар: Зміцер Вішнёў
Няма ў наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 200
Год выдання: 2025
Месца выдання: Лондан
Вокладка: мяккая
Фармат: 210 × 150 × 2 см
ISBN: 978-1-915601-52-0
“Я тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер” — дзёрзкі, постмадэрнісцкі раман-лабірынт, дзе пераплятаюцца палітычны гвалт і мастацкі пошук, уцёкі і вяртанне, страх і сіла мовы. Зміцер Вішнёў — паэт, мастак і выдавец, адзін з самых адметных аўтараў сваёй эпохі, праводзіць чытача праз свой асабісты пекла — і прапаноўвае адчуць, што ўсё гэта ўсё ж пра нас.
Дзёрзкае і паэтычнае гучанне стварае змрочны свет, у якім усе рэчы маюць падвойнае дно. Каб перастрахавацца, ён (Зміцер Вішнёў) высмейвае ўсё, нават уласныя страхі. (Tagesspiegel)
Гэта бязлітасная кніга пра страту і гвалт, і ў той жа час пяшчотная кніга пра каханне і сяброўства, пра радасць жыцця і мастацтва. Гэты раман — уцёкі ад бойні дыктатара і шлях да сябе. (33 кнігі для іншай Беларусі)
Раман-лабірынт, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп’ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. Сустрэчы з памерлымі сябрамі і вядомымі асобамі: Улдысам Бэрзіньшам і Алесем Родзіным, Андрэем Бітавым і Эдвардам Мункам, Янкам Брылём і Джэймсам Джойсам — шлях героя ў загадкавай капсуле часу будзе пакручастым, яму давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.
Зміцер Вішнёў — паэт, празаік і мастак і выдавец. Адна з самых уплывовых асобаў на незалежнай культурнай сцэне Беларусі і са сваімі празаічнымі тэкстамі, эсэ і вершамі — адзін з самых адметных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.
Тэксты З. Вішнёва існуюць і развіваюцца ў дынамічным працэсе з іншымі формамі яго мастацкага выяўлення. Ён адзін з сузаснавальнікаў легендарнага мастацкага руху “Бум-Бам-Літ”, які ў 1990-я гады імкнуўся разарваць межы літаратуры і шукаў да сінтэзу мастацтваў. Рух “Бум-Бам-Літ” спарадзіў, між іншым, перформанс-групу “Спэцбрыгада афрыканскіх братоў” на чале з З. Вішнёвым, якая справакавала афіцыйны культурны істэблішмэнт сваімі радыкальнымі дзеяньнямі, і літаратурную суполку Schmerzwerk, , якая рабіла балюча сваёй лірычнай праграмай. Удзельнікаў тых праектыў рухала заклапочанасць адраджэннем мовы і мастацтва, і вызваленнем іх ад савецкай традыцыі.
Аўтар кніг “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусьліка, альбо нэкрафэлічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікеацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007), “Замак, пабудаваны з крапівы” (2010), “Шоргат жукоў” (2011), “Спітыя баркасы” (2014), “Калі прыгледзецца — Марс сіні” (2018). У 2014 годзе раман Das Brennessekhaus выйшаў па-нямецку.
Праца З. Вішнёва з тэкстам суправаджаецца жывапісам. Яго сюррэалістычныя, казачныя карціны выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Kunsthaus Tacheles (Берлін), Музеі нонканфармісцкага мастацтва (Санкт-Пецярбург) і зусім нядаўна — у Kulturstiftung Schloss Wiepersdorf.
У 2007 годзе разам з Міхасём Башурой З. Вішнёў стварыў выдавецтва «Галіяфы», якое перадусім выдавала беларускамоўную літаратуру і надавала асаблівую ўвагу дэбютным і забытым творам мінулага стагоддзя. Дзейнасць выдавецтва і продаж кніг ва ўласнай кнігарні былі забароненыя рэжымам у 2022 годзе. Улетку 2022 года З. Вішнёў пакінуў Беларусь і з-за пагроз не змог вярнуцца, як спадзяваўся. Цяпер жыве ў Германіі.

