RozUM Media
Як мінула маё лета — ПЕРАДПРОДАЖ!
Як мінула маё лета — ПЕРАДПРОДАЖ!
Аўтар: Антон Бяляеў
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Высылка ў сакавіку 2026
50 у наяўнасці
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Год выдання: 2026
Месца выдання: Познань
Вокладка: мяккая
ISBN: 9788397912687
Аўтар не зьбіраўся пісаць турэмную прозу. Жыцьцё распарадзілася інакш. Ён прайшоў праз досьвед, які звычайна застаецца за зачыненымі дзьвярыма, і вырашыў распавесьці гэтую гісторыю шчыра: без трагедый і без спробаў прымерыць на сябе гераізм.
Гэтая кніга стала для аўтара спосабам асэнсаваць перажытае і адначасова падарункам чытачу, які хоча зразумець Беларусь не па загалоўках навінаў, а праз сумленны чалавечы досьвед.
БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРА
Гэтая кніга — для «турыстаў», замежных і мясцовых.
Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі, а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму.
Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе.
Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году.
Год за годам бяздушная машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае.
ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ
Беларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму: абсурднае, сьмешнае, жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так, як умее толькі само жыцьцё.
Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часу і бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім.
Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі.
ГУМАР ЯК ЗБРОЯ
Кажуць, што часам сьмех — апошняя зброя, якая ў нас застаецца.
Што ж… Самы час узбройвацца.
Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст, а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьць глядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй. Толькі моцны характар і пачуцьцё гумару дазваляюць чалавеку выжыць у нечалавечых умовах.
ПРА АЎТАРА
Антон Бяляеў нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. У Менску ён вучыўся, працаваў, жыў і жыў бы далей, калі б не падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе.
Аўтар быў сярэднестатыстычным абывацелем, які хадзіў на працу, сустракаўся з сябрамі, меў хобі, будаваў адносіны. Часам пісаў вершы, граў на гітары, фатаграфаваў, любіў важдацца са старымі машынамі. Прайшоў кар’ерны шлях ад вядоўцы ток-шоў на БТ да праграмнага дырэктара радыё, а потым «узьляцеў» спачатку да гукаінжынэра, пасьля да самазанятага.
У 2020 годзе падтрымаў пратэсты пасьля выбараў, апынуўся ў турме. Атрымаў прысуд у выглядзе «хатняй хіміі». У 2025 годзе вырашыў уцячы з краіны.
Цяпер жыве і працуе ў Польшчы.
Як ні дзіўна, менавіта чарада трагічных падзеяў прымусіла аўтара стаць аўтарам: рэфлексуючы, ён напісаў свой «падарожны даведнік» па турмах у форме школьнага эсэ.
