Логвінаў
Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Аўтар: Сяргей Пясецкі
Пераклад: Марыя Пушкіна
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 402
Год выдання: 2020
Вокладка: мяккая
Фармат: 13,5 × 19,5 см
ISBN: 978-609-8213-76-8
Ракаў пачатку XX стагоддзя — месца, дзе кантрабанда была не злачынствам, а стылем жыцця, а над усім глядзела вялікая і непахісная Вялікая Мядзведзіца. Сяргей Пясецкі, сам некалі звязаны з ракаўскай стыхіяй, перадае атмасферу вольнага, небяспечнага, але магнетычнага свету, які знік з карт, але жыве ў гэтым тэксце. Перад вамі поўны пераклад легендарнай аўтарскай версіі рамана, які лічыцца культавым для ўсёй Усходняй Еўропы.
***
Культавы раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” ўпершыню перакладаецца з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе. Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці – а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
