Галіяфы
Калядны стол. Некулінарная кніга
Калядны стол. Некулінарная кніга
Аўтар: Зараслава Камінская
Ілюстратар: Вера Драздова
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 76
Год выдання: 2019
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 14,5х22 см
ISBN: 978-985-7209-34-7
«Калядны стол. Некулінарная кніга» — гэта не пра рэцэпты, а пра тое, што стаіць за імі: нашы гісторыі, эмоцыі і ўспаміны. Гэта кніга пра людзей, якія гатавалі для нас і для якіх гатуем мы, пра радасці дзяцінства і моманты сапраўднага шчасця. Яна натхняе ўспомніць сваё, падзяліцца гісторыямі і ўбачыць, як ежа можа стаць мостам паміж мінулым і сучаснасцю.
***
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
