Gutenberg
Каляды 1992
Каляды 1992
Аўтар: Наталка Харытанюк
Ілюстратар: Воля Кузьміч
Рэкамендацыя ўзросту: для дзяцей 6-12 гадоў і дарослых
У наяўнасці: 5
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 30
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 28 × 23 см
ISBN: 978-83-68016-65-9
Гэта кніга — як вяртанне ў зіму, калі цуд яшчэ здаваўся натуральнай часткай жыцця.
«Каляды 1992» расказваюць пра час, калі гульня магла перарасці ў прыгоду, а калядныя спевы — у нешта сапраўднае і трошкі небяспечнае. Гэта гісторыя пра памяць, сталенне і пра тое, як забавы дзяцінства здольныя мяняць свет нават праз гады.
***
Снежаньскім вечарам наконадні Калядаў чацвёра беларускіх дзетак знаходзяць на гарышчы фотаздымкі калядоўшчыкаў. Знаходка пераўтвараецца ў гульню, а гульня — у прыгоду з пераапрананнем, містычнымі спевамі і нават пагоняй!
Што будзе, калі дзеці ненарокам перабягуць дзяржаўную мяжу?
У 2018 годзе свет пабачыла першая кніга гэтых аўтарак — “Казкі Старога Адамкова”. Новая гісторыя нібы вяртае нас да любімых герояў, але ўсе заўважна пасталелі: і дзеткі, і аўтарка, і чытачы.
Выйшаў настраёвы аўтафікшн на дзяцей і дарослых пра цуд і пра забаву, якая й сама робіць свет лепшым.
