Gutenberg
Казкі гарадскога парку
Казкі гарадскога парку
Аўтар: Аляксандр Ждановіч
Ілюстратар: Марыя Платонава
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 52
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 16х19,5 см
ISBN: 978-83-68016-29-1
Далучайцеся да апошняга кроку серыі «Чытаю сабе сам»! «Казкі гарадскога парку» — гэта дзве цёплыя, але захапляльныя гісторыі пра сяброўства, таямніцы і гарадскія прыгоды. На гэтым узроўні дзіця ўжо можа самастойна чытаць цэлую старонку тэксту. Спецыяльны шрыфт і захапляльны сюжэт дапамагаюць чытаць упэўнена — і з задавальненнем.
***
У кнізе дзве гарадскія гісторыі. Першая пра прывіда, што жыве ў гарадскім люку і палохае мінакоў. Дзяўчынка разгадвае яго таямніцу. Другая пра насельнікаў парку, якія аднойчы губляюць добрага сябра і трапляюць у кепскую кампанію. Урэшце ўсё стае на свае месцы.
Крок 3 з серыі “Чытаю сабе сам”.
На трэцім кроку дзіця можа самастойна прачытаць цэлую старонку тэксту.
Шрыфт для дыслексікаў (і не толькі)
«Чытаю сабе сам» — гэта першыя гісторыі поспеху ў чытанні. Так серыя задуманая)
У серыі 3 узроўні кніжак: чытаем па словах, па сказах, па абзацах.
Каб дапамагчы адважнаму чытачу, мы выкарыстоўваем адмысловы шрыфт, распрацаваны для дыслексікаў: літары ў ім лягчэй распазнаюцца і не разбягаюцца.
У першых кніжках мы паставім націскі і расфарбуем склады. За цікавым сюжэтам наш герой не заўважыць, як перагорне апошнюю старонку.
А там яго ці яе чакаюць Дыплом і налепкі: прачытаць цэлую кнігу самастойна — гэта не жарты!




