Янушкевiч
Кот Шпрот і зніклы мышамабіль
Кот Шпрот і зніклы мышамабіль
Аўтар: Ганна Янкута
Ілюстратар: Лілія Давыдоўская
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 72
Год выдання: 2024
Месца выдання: Варшава, Польшча
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 9788397029224
Перавыданне культавай кнігі для дзяцей Ганны Янкуты "Кот Шпрот і зніклы мышамабіль"!
Калі ноччу Мінск напаўняецца ценямі, прывідамі і цікавымі таямніцамі, пачынаюцца сапраўдныя прыгоды.
Гэтая гісторыя зноў запрашае маленькіх чытачоў у свет ката Шпрота — свет, дзе горад робіцца месцам даследаванняў, а кемлівасць, сяброўства і ўменне не баяцца невядомага дапамагаюць знаходзіць адказы нават на самыя загадкавыя пытанні.
***
Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне.
