Пазітыў-цэнтр
Кразі — чырвоны кракадзільчык
Кразі — чырвоны кракадзільчык
Аўтар: Надзея Кім
Ілюстратар: Кацярына Раюнец
Рэкамендацыя ўзросту: 0+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 44
Год выдання: 2022
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 22,5х23 см
ISBN: 978-985-7193-78-3
Казка пра тое, як сяброўства пераўтварае адрознае і дзіўнае ў дзівоснае.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
У трыснягу каля ракі жыў-быў маленькі кракадзільчык Кразі. Разам з татам, мамай ды старэйшым братам Кранушам. Увогуле там жыло шмат кракадзілавых сямей з мноствам маленькіх кракадзільчыкаў.
Больш за ўсё яны любілі гуляць у хованкі ў рацэ ды трыснягу. Але Кразі не мог бавіцца з усімі, бо ён быў чырвоны. І яму гэта страшэнна замінала, бо чырвоны колер вельмі добра бачны і яго адразу знаходзілі. Таму малы часта самотна гуляў з шуфлікам ды вядзерцам ля берага. Крануш намагаўся яго падбадзёрыць і, бывала, заставаўся разам з братам. Але Кразі не хацеў, каб з ім заставаліся.
Ён хацеў быць зялёным, як і ўсе. Толькі як? Кразі шмат пра тое разважаў, ды так
нічога не прыдумаў і заставаўся такім жа чырвоным...
(канец фрагмента)
