Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Янушкевiч

Кровазварот

Кровазварот

Мастацкая літаратура | Паэзія

Аўтар: Юля Цімафеева

Звычайная цана 55,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 55,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 154

Год выдання: 2025

Месца выдання: Зомбкі

Вокладка: мяккая

Фармат: 13х20 см

ISBN: 978-83-68202-36-6

Кніга Юлі Цімафеевай «Кровазварот» — гэта падарожжа праз час і прастору, дзе асабісты досвед пераплятаецца з гісторыяй сям’і і кантынента. Аўтарка імкнецца аднавіць ніткі мінулага, зразумець, што яднае яе сучасную Еўропу з той, у якой завязваліся вузельчыкі яе роду. Гэта гісторыя пошуку каранёў, памяці і належнасці, якая адкрываецца чытачу праз паэтычны і шчыры голас адной з найцікавейшых беларускіх пісьменніц.

***
"...я хачу зразумець, што яднае маю Еўропу з той, у якой я жыву, яднае не толькі зараз, але і ў мінулым, калі мяне яшчэ не існавала, а ніткі майго роду ўжо завязваліся вузельчыкамі на яе мапе. Я іх расшукваю, каб аднавіць гісторыю сваёй сям’і, каб злучыць у адно палатно з аповедамі, мне вядомымі з дзяцінства, каб зрабіць уласнае жыццё ягонай часткай."

Юля Цімафеева — пісьменніца і перакладчыца. Аўтарка чатырох паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік», напісанай па-ангельску і перакладзенай на шэсць моў. Яе вершы выходзілі асобнымі кнігамі ў ЗША, Германіі і Польшчы, з’яўляліся ў шматлікіх беларускіх і замежных часопісах ды анталогіях.

У перакладзе Цімафеевай друкаваліся паэтычныя кнігі Ўолта Ўітмэна, Стывена Крэйна, Паўля Цэлана, Энхедуанны і іншых, дзіцячыя кнігі Маі Лундэ і Стыяна Холе. За пераклад паэтычнай кнігі Стывена Крэйна яна стала лаўрэаткай перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана.

З канца 2020 года аўтарка жыве ў эміграцыі ў Еўропе. З 2025 года - стыпендыятка DAAD (Artists-in-Berlin Program)

Глядзець поўную інфармацыю