Тэхналогія
Krvave sonety = Крывавыя санеты
Krvave sonety = Крывавыя санеты
Аўтар: Павал Орсаг Гвездаслаў
Пераклад: са славацкай Міхася Скоблы
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мовы: беларуская, славацкая
Старонак: 108
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 16,5х28,5 см
ISBN: 978-985-458-376-1
«Крывавыя санеты» — культавы антываенны цыкл славацкай літаратуры, напісаны Паўлам Орсагам Гвездаславам у першыя дні Першай сусветнай вайны. У гэтых 32 санетах — боль, трывога, чалавечнасць і моцны заклік супраць вайны як глабальнай трагедыі. Выданне змяшчае арыгінальны тэкст на славацкай мове і яго пераклад на беларускую, што робіць кнігу каштоўнай для аматараў еўрапейскай паэзіі і перакладной літаратуры.
***
Антываенны цыкл славацкага паэта Павала Орсага Гвездаслава (1849–1921) напісаны ў 1914 годзе і прысвечаны жахам і бедствам, якія прынесла еўрапейскім народам Першая сусветная вайна. 32 санеты сталі ўзорам стаўлення да тэмы вайны ў славацкай паэзіі часоў Другой сусветнай вайны. Вайна для Гвездаслава не прыватны гістарычны выпадак, а сусветная катастрофа. Тэксты публікуюцца на славацкай мове з паралельным перакладам на беларускую. Выданне адрасаванае ўсім аматарам еўрапейскай і ў яе кантэксце — славацкай паэзіі.
