Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Пфляўмбаўм

Любыя косці

Любыя косці

Мастацкая літаратура | Раманы | Проза

Аўтар: Катрына Зіле

Ілюстратар: Bernardas Burba

Пераклад: з літоўскай Сюзанны Паўкштэла

Звычайная цана 54,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 54,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 4

Мова: беларуская

Старонак: 212

Год выдання: 2025

Месца выдання: Вільня

Вокладка: мяккая

Фармат: 12,5х18,5 см

ISBN: 978-609-8350-13-5

Раман Катрыны Зіле «Лю́быя косці» — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае косці двух мужчын у мэблевай секцыі ў сябе дома. У атмасферным, прасякнутым магічнай рэальнасцю творы пераплятаюцца паўсядзённасць спальных раёнаў Вільні і літоўскі фальклор. Час дзеяння рамана нявызначаны, умоўны. Жыццё тут сустракаюць і праводзяць у лазні шматкватэрнага дома, пастухі ездзяць на выган на тралейбусах, жывёл трымаюць у кватэрах, хлеб пякуць на лесвічнай пляцоўцы, каля паштовых скрынак; у доме ладзяцца рытуалы, адбываюцца цуды.  Стыль аповеду нагадвае рытуальны саван, у які загорнутыя ключавыя падзеі, пачуцці, успаміны, пробліскі чорнага гумару і грубай мовы, даследуюцца тэмы адносін, вернасці, забабонаў і чалавечнасці.

Глядзець поўную інфармацыю