Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Tsymberau

Логіка-філасофскі трактат

Логіка-філасофскі трактат

Навукова-папулярнае | Філасофія

Аўтар: Людвіг Вітгенштайн

Рэкамендацыя ўзросту: 12+

Звычайная цана 42,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 42,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 118

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 13х20 см

ISBN: 978-985-7334-18-6

Кніга Людвіга Вітгенштайна «Логіка-філасофскі трактат» — гэта фундаментальны тэкст філасофіі ХХ стагоддзя, які заклаў падмурак лагічнага пазітывізму і стаў асновай працы Венскага гуртка. Тут аўтар даследуе межы мовы і мыслення, сцвярджаючы, што ўсё выказальнае павінна быць ясным, а пра тое, што немагчыма сказаць, трэба маўчаць. Беларускае выданне змяшчае прадмову Бертрана Расэла і спецыяльныя нямецка-беларускі і англійска-беларускі гласары, якія робяць гэты складаны твор больш даступным сучаснаму чытачу.

***
Людвіг Вітгенштайн (1889–1951)
 — аўстрыйска-брытанскі філосаф, апублікаваўшы пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, «Логіка-філасофскі трактат», займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку XX ст., а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць т. зв. Венскага гуртка. Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расала да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.


ЗМЕСТ

Логіка-філасофскі трактат
Тлумачэнне сімвалаў
Людвіг Вітгенштайн. Кароткая біяграфія
Бертран Расэл. Уводзіны ў «Логіка-філасофскі трактат»
Нямецка-беларускі гласар да працы Л. Вітгенштайна
Англійска-беларускі гласар да «Уводзінаў» Б. Расэла.

ПРАДМОВА


Гэтую кнігу, бадай, зразумее толькі той, хто ўжо меў сваю думку наконт выказаных у ёй меркаванняў або, прынамсі, падобных да іх... Такім чынам, гэта не падручнік. Мэта кнігі была б дасягнутая, калі б хтосьці, чытаючы яе з разуменнем, атрымаў ад яе задавальненне.

У кнізе разглядаюцца філасофскія праблемы і, як мне здаецца, паказваецца, што ўзнікненне гэтых праблем звязанае з неразуменнем логікі нашай мовы. Увесь змест працы можна было б падсумаваць у наступных словах: усё, што можна выказаць, магчыма выказаць зразумела, а пра тое, што выказаць немагчыма, трэба маўчаць.

Такім чынам, гэтая кніга хоча правесці мяжу мыслення дакладней, не мыслення, а выказвання думак, бо, каб правесці мяжу мыслення, мы павінны быць здольныя сягнуць думкаю па абодва бакі гэтай мяжы (гэта значыць умець мысліць і тое, што мысліць немагчыма).

Такім чынам, мяжу можна правесці толькі ў мове, а тое, што знаходзіцца па-за яе межамі, будзе проста бязглуздзіцай.

Я не хачу ацэньваць, наколькі мае памкненні супадаюць з памкненнямі іншых філосафаў. Больш за тое, напісанае мною зусім не прэтэндуе ў сваіх дэталях на прызнанне чымсьці новыым, і таму я не падаю тут ніякіх крыніц, бо мне усе адно, думаў я пра тое, пра што хтосьці ўжо думаў да мяне.

Я толькі хачу тут адзначыць, што я шмат у чым абавязаны цудоўным творам Фрэге і працам майго сябра Бертрана Расала, бо яны часта давалі імпульс маім думкам.

Калі гэтая праца чагосьці вартая, то яе каштоўнасць палягае ў дзвюх якасцях. Па-першае, яна выказвае думкі, і яе каштоўнасць тым большая, чым лепш яны выказаныя, чым больш дакладна яны трапляюць у кропку. Я ўсведамляю пры тым, што далёка не дасягнуў магчымага. Проста таму, што ў мяне і блізка няма сіл даць рады з гэтай задачаю... Няхай іншыя возьмуцца і зробяць гэта лепш за мяне.

Пры ўсім гэтым праўдзівасць выказаных тут меркаванняў мне здаецца бясспрэчнаю і вырашальнаю. Вось жа, я мяркую, што праблемы, пастаўленыя ў гэтай працы, сутнасна вырашаныя. І, калі я не памыляюся, то, па-другое, каштоўнасць гэтай працы палягае ў тым, што яна паказвае, як мала зроблена ў вырашэнні гэтых праблем.

Л. Б.

Вена, 1918 год
Глядзець поўную інфармацыю