Зміцер Колас
Логіка. Нарысы
Логіка. Нарысы
Аўтар: Павел Баркоўскі
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 168
Год выдання: 2022
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 200x145 мм
ISBN: 978-985-23-0165-7
Гэтая кніга — пра мысленне як інструмент.
Пра тое, як навучыцца думаць ясна, паслядоўна і крытычна, разбірацца ў аргументах, памылках і складаных ідэях, карыстаючыся мовай логікі — на роднай беларускай мове.
***
Папулярныя нарысы пад назвай «Логіка», напісаныя дацэнтам, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім, прызначаныя для людзей розных узростаў, якія цікавяцца адной з самых старажытных навук у гісторыі чалавецтва. Кніга можа быць карысная выкладчыкам і студэнтам філасофскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцяў ВНУ і ССНУ.
УСТУП
Гэтыя папулярныя нарысы разлічаны на самастойнае і не толькі засваенне навукі фармальнай логікі (з элементамі логікі некласічнай) усімі, хто зацікаўлены ў яе разуменні і засваенні. Кніга змяшчае ўсе асноўныя раздзелы курса логікі паводле існуючых навучальных праграм дазваляе скласці разуменне кола пытанняў і задач, якія ставіць логіка перад мысленнем. Яна можа быць карыснай як для ўдасканалення ведаў па адным з самых старажытных раздзелаў філасофскіх ведаў, так і для набыцця кампетэнцый, неабходных для развіцця яснага, несупярэчлівага крытычнага розуму, што дазваляе добра аналізаваць практычныя і тэарэтычныя задачы, знаходзіць найбольш эфектыўныя схемы іх вырашэння і комплексна працаваць са складанымі аб’ектамі і працэсамі рэальнасці.
Хоць асноўная задача нарысаў палягае ў тым, каб у сціслай, але зразумелай форме выкласці асноўныя пытанні фармальнай логікі з дапамогай візуальных схем і практычных прыкладаў, яны таксама дапамагаюць рыхтавацца да самастойнага рашэння практычных задач у працэсе навучання і прафесійнай дзейнасці. Акрамя інфармацыі пры спосабы працы з трыма галоўнымі формамі рацыянальнага мыслення, вывучэння законаў логікі, дапаможнік змяшчае кароткі агляд асноўных напрамкаў некласічнай логікі, што дае збольшага разуменне сучаснай сферы выкарыстання логікі ў пазнанні і інжынерна-тэхнічнай дзейнасці, а таксама элементы агульнай тэорыі дыялогу і аргументацыі, што знаёміць чытача з базавымі пытаннямі курса рыторыкі.
Трэба таксама адзначыць, што выданне гэтай кнігі на беларускай мове мае задачу ліквідаваць недахоп адпаведных матэрыялаў для засваення паняццевага апарата логікі на нацыянальнай мове. За рэдкімі выняткам нешматлікіх аўтарскіх праграм, курс логікі пакуль што практычна не падрыхтаваны для яго вывучэння па-беларуску, што ў нейкай меры і спрабуе выправіць гэтае папулярнае выданне. Таксама для патрэбаў развіцця навуковай тэрміналогіі логікі на беларускай мове напрыканцы выдання прапануецца дадатак у выглядзе асноўных паняццяў з логікі, што закранаюцца ў тэксце дапаможніка, з адпаведнікамі на рускай мове. За актыўную супрацу ў яго складанні і абмеркаванні хачу падзякаваць удзельнікам тэрміналагічнага семінара – Я. Кунцэвічу, В. Станішэўскаму, І. Дубянецкай, П. Рудкоўскаму, К. Жук, Л. Баршчэўскаму і інш.
