Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Kamunikat

Маланкі над Вільняй

Маланкі над Вільняй

Мастацкая літаратура | Паэзія

Аўтар: Ванда Марцінш душ Рэйш

Звычайная цана 63,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 63,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мовы: беларуская, польская, літоўская

Старонак: 125

Год выдання: 2023

Вокладка: цвёрдая

«Маланкі над Вільняй» — трохмоўны зборнік, створаны да 700-годдзя Вільні. Вершы на беларускай, літоўскай і польскай мовах адлюстроўваюць шматкультурны дух горада і яго няпросты лёс. Ініцыятыва належыць перакладчыцы і дасьледчыцы Альме Лапінскене. Удзел у выданні ўзялі вядомыя паэты і перакладчыкі Віленшчыны, якія ператварылі гэты зборнік у сапраўдны літаратурны мост паміж народамі.

***
Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Яе пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўскую мову. Вялікі дзякуй табе, дарагая Альма! Не засталіся ўбаку і палякі Вільні – адзін са старэйшых і найбольш вядомых паэтаў Віленшчыны Аляксандр Снежка не толькі элегантна і творча пераклаў вершы з беларускай мовы на польскую, але і дапамог з практычнымі пытаннямі афармлення і выдання зборніка. Нізкі паклон і шчырая падзяка за гэта, пан Аляксандр! Лёс Вільні за гэтыя 700 гадоў ніколі не быў простым і лёгкім – раз-пораз над ёй збіраліся хмары, бліскалі маланкі, грымеў гром, лютавалі завеі. Але пакуль мы, віленчукі, трымаемся разам – нас не зламіць!

Глядзець поўную інфармацыю