Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Пфляўмбаўм

Маніфест гародніцы

Маніфест гародніцы

Нон-фікшн | Філасофія | Культура і традыцыя

Аўтар: Таня Арцімовіч

Ілюстратар: Антаніна Слабодчыкава

Звычайная цана 35,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 35,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

30 у наяўнасці

Мова: беларуская

Старонак: 114

Год выдання: 2026

Месца выдання: Вільня

Вокладка: мяккая

Фармат: 120×180

ISBN: 9786098350210

Гэтая кніга расказвае гісторыю жанчыны, жыццё якой пасля 2020 года апынулася на разломе. Цяпер яна вымушана перазбіраць сябе нанова. Яна б зайздросціла дрэвам, але ёй ніколі не прарасці на новым месцы. Таму яна зайздросціць шэрым чаплям. І вырашае гадаваць сад «на ўскрайку свету і гісторыі». Бо адмаўляецца бяздзейна чакаць лепшай будучыні.

У сваім літаратурна-культуралагічным эсэ Таня Арцімовіч звяртаецца да ўласных каранёў, каб адказаць на пытанне, а як магла б выглядаць гэтая лепшая, радыкальна іншая будучыня. Будучыня, якая б паклала канец эпосе сацыяльнага дамінавання і няроўнасці. Ці магчымае грамадства, якое не грунтуецца на эксплуатацыі чалавецтвам іншых жывых істот і рэсурсаў? І як дамагчыся такой будучыні? «Сад на ўскрайку» робіцца ажыццёўленай утопіяй – фрагментам сусвету, дзе магчымая «мабілізацыя паэзіяй», дзе мабілізаванае «я» пярэчыць расплывістаму «мы» і бярэ на сябе адказнасць «за сад, які даглядае».

Глядзець поўную інфармацыю