Папуры
Марта і яе мара пра снег
Марта і яе мара пра снег
Аўтар: Ганна Янкута
Ілюстратар: Лілія Давыдоўская
Рэкамендацыя ўзросту: 6+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 160
Год выдання: 2024
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 17х24,5 см
ISBN: 978-985-15-5854-0
Маленькай Марце так хочацца снегу, што яна гатова марыць пра яго дзень і ноч.
Але зіма ўсё не прыходзіць — замест сняжынак толькі дождж і лужыны.
І вось аднойчы мара спраўджваецца: над горадам пачынаецца самы грандыёзны снегапад у свеце!
Разам з новымі сябрамі Марта мусіць разабрацца, хто ці што стаіць за гэтай дзіўнай з’явай, і што будзе, калі мары пачнуць збывацца літаральна.
Цёплая гісторыя пра сяброўства, уяўленне і сілу жаданняў, якая напаўняе сэрца верай у цуды.
Кніга падыходзіць для чытання дзецьмі і дарослымі перад сном — пад коўдрай і з кубкам какавы. ☕
***
Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды.
