Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Энцыклапедыкс

Мастацтва філасофствавання

Мастацтва філасофствавання

Навуковае | Філасофія

Аўтар: Бертран Расэл

Пераклад: з англійскай Лявона Баршчэўскага

Звычайная цана 45,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 45,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 104

Год выдання: 2024

Вокладка: мяккая

ISBN: 978-985-7247-79-0

Кніга «Мастацтва філасофствавання» — адна з найважнейшых прац Бертрана Расэла, выбітнага брытанскага філосафа, матэматыка і мысляра. Напісаная падчас Другой сусветнай вайны, яна адкрывае сутнасць філасофскага мыслення — як мастацтва аналізаваць, сумнявацца і шукаць ісціну.  
У гэтым выданні таксама змешчаны кароткі біяграфічны нарыс пра аўтара і англійска-беларускі тэрміналагічны гласар, што робіць кнігу карыснай як для студэнтаў і даследчыкаў, так і для ўсіх, хто цікавіцца філасофіяй і гісторыяй ідэй.  
Класічнае чытанне, якое дапамагае глыбей зразумець логіку мыслення і сутнасць чалавечага розуму.

***
Праца «Мастацтва філасофствавання» была напісана знакамітым брытанскім філосафам, логікам, матэматыкам і грамадскім дзеячам Бертранам Расэлам (1872-1970) падчас Другой сусветнай вайны, калі ён яшчэ быў у меншай ступені заклапочаны галаваломнымі пытаннямі ядзернай вайны ды стрымлівання камуністычнай агрэсіі, а ў большай — «мастацтвам вылічэння» ў галіне матэматыкі, логікі і філасофіі. Упершыню кніга ўбачыла свет у 1968 г. У гэтым выданні, акрамя тэксту працы, таксама змешчаны кароткі біяграфічны нарыс пра яе аўтара і кароткі англійска-беларускі тэрміналагічны гласар. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Глядзець поўную інфармацыю