Тэхналогія
Мая сястра Альжбэта
Мая сястра Альжбэта
Аўтар: Павел Ляхновіч
Ілюстратар: Ганна Шчуко
Рэкамендацыя ўзросту: 12+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 40
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 17х17,5 см
ISBN: 978-985-458-395-2
«Мая сястра Альжбэта» — зборнік апавяданняў, у якіх Павел Ляхновіч з гумарам і цеплынёй распавядае пра дзяцей нашага часу.
Героі кнігі жывуць у звычайным свеце — ходзяць у школу, гуляюць, мараць пра хатніх жывёл і сутыкаюцца з праблемамі, якія знаёмыя кожнаму падлетку. Але нават у паўсядзённасці знаходзіцца месца для неверагодных гісторый і маленькіх цудаў.
Гэта кніга пра сяброўства, узаемаразуменне і тое, як важна заставацца добрым чалавекам.
Цудоўнае чытанне для школьнікаў і ўсіх, хто хоча ўспомніць сябе ў дзяцінстве.
***
Апавяданні Паўла Ляхновіча — гэта амаль праўдзівыя гісторыі (хоць камусьці яны могуць падавацца трохі фантастычнымі). Іх героі — сучасныя дзеці і падлеткі, якія “завісаюць” у сеціве, ходзяць на бокс і мараць завесці сабачку. Часам яны трапляюць у розныя гісторыі, як, напрыклад, Тадзік — герой першага апавядання, самы звычайны хлопчык, які жыве ў самай звычайнай сям’і і не дужа ладзіць з сястрой…
