Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Пфляўмбаўм

Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене

Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене

Нон-фікшн

Аўтар: Лінэ Нагель Ільвісокер

Звычайная цана 65,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 65,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 220

Год выдання: 2023

Месца выдання: Вільнюс

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 135x205 мм

ISBN: 978-609-96371-7-4

Гэта не проста кніга — гэта асабісты дзённік жыцця ў самым халодным і крохкім месцы на Зямлі. Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер апавядае пра тое, як кліматычныя змены літаральна растаюць яе свет — у прамым і пераносным сэнсе. З трагічнымі гісторыямі пра лавіны, сустрэчы з палярнымі мядзведзямі, размовамі з мясцовымі жыхарамі і навукоўцамі, аўтарка запрашае чытача зазірнуць у будучыню, якая ўжо надышла. Кніга змушае спыніцца і задумацца: што будзе з намі, калі растае Арктыка?

***
Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.

Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце.
 
У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні. З надыходам зімы новая лавіна абрынулася на дамы Лонг’іра.
 
Усё часцейшыя буры і адлігі выклікаюць трывогу Лінэ. Што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай? У пошуках адказаў яна гутарыць з метэаролагам, якая сама трапіла пад лавіну. Лінэ наведвае паляўнічага, які вытрымаў 40 зімовак у суворых умовах Шпіцбергена. Яна разбіраецца ў тым, што адбываецца з марскімі плынямі і надвор’ем, шукае сляды дагістарычных лясоў на архіпелагу, а ў паходзе з дзецьмі сустракае трох мядзведзяў. На сваім даследчыцкім шляху яна апісвае змены, праз якія праходзіць Лонг’ір, і разважае пра парадоксы пасёлка, які жыве з вуглездабычы і турызму.
Глядзець поўную інфармацыю