Кніга «На што хварэў Скарына?» — гэта нетыповая спроба зразумець жыццё Францішка Скарыны праз прызму медыцыны. Аўтар аналізуе біяграфічныя факты, кантэкст часу і стан медыцынскіх ведаў у XVI стагоддзі, каб зрабіць магчымы дыягназ праз 500 гадоў. Гэтая кніга — і гістарычнае даследаванне, і інтэлектуальная правакацыя.
***
Францішак Скарына — адна з самых вывучаных і разам з тых адна з самых загадкавых асобаў у беларускай гісторыі. Волат еўрапейскага Рэнесансу, арыгінальны мысляр і мастак… Мы многае ведаем пра Скарыну, але ў ягонай біяграфіі ўсё яшчэ застаецца шмат прагалаў і неразгаданых таямніц.