Skaryna Press
На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне
На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне
Аўтар: Арцём Сізінцаў
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 56
Год выдання: 2025
Месца выдання: Лондан
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 16х24 см
ISBN: 978-1-915601-55-1
«На „Старт“ і ў „Тэмпе“» — унікальная кніга пра гісторыю аршанскага футбола. Тут сабраныя ўспаміны, статыстыка, архіўныя матэрыялы і рэдкія фотаздымкі, многія з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэта выданне адкрывае чытачу малавядомыя старонкі развіцця рэгіянальнага спорту і захапляе гісторыямі пра каманды і людзей, якія стваралі футбольную славу Аршаншчыны.
***
У гэтай незвычайнай кнізе вас чакае расповед перадусім пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў першынстве Беларусі ды іншых турнірах. Тут таксама багата зьвестак, статыстыкі і гісторыяў і пра іншыя каманды, што баранілі на футбольных палёх гонар Аршаншчыны: „Лякаматыў“, „Станкабудаўнік“, „Дынама“, „Спартак“, „Лёнакамбінат“, „АвіяДар“, „Колас“ з Вусьця.
- як разьвіваўся аршанскі ножны шпурляк ад самых першых спартовых таварыстваў да сёньня;
- як аршанцы ледзь не перамаглі ў першым неафіцыйным першынстве Беларусі;
- якая аршанская каманда была ўдзельніцай першага паядынку на новым стадыёне „Дынама“ ў Менску;
- у якіх сэзонах за „Старт“ гуляў сваяк клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча;
- якую мужчынскую дружыну на Аршаншчыне ўзначальвала жанчына;
- дзе зьявіўся першы ў Беларусі самаакупны клюб;
- як трэнэры дамовіліся з арбітрам і запоўнілі пратакол сустрэчы, якой насамрэч не было;
- цікавыя супадзеньні і рэкорды на гульнях аршанскіх шпурляроў;
- рэдкія здымкі, шэраг якіх публікуецца ўпершыню;
- слоўнічак самабытнай беларускай спартовай лексыкі.
Арцём Сізінцаў скончыў Інстытут журналістыкі БДУ ў Менску і магістратуру беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў у ґазэтах „Всё о футболе“, „Прессбол“, на радыё „Сталіца“ і ў шэрагу іншых выданьняў. Ён — шматгадовы спартовы блёгер і часта выступае спартовым экспэртам у СМІ.
Кнігу «„На „Старт“ і ў „Тэмпе““ ён пачаў пісаць з 2011 году: карпатліва зьбіраў зьвесткі з самых розных крыніцаў, працаваў у архівах, бібліятэках, размаўляў з колішнімі і цяперашнімі гульцамі, заўзятарамі, журналістамі, статыстыкамі.
Уладзімер Хільмановіч, журналіст, футбольны статыстык:
Кніга Арцёма Сізінцава, прысьвечаная гісторыі рэгіянальнага футболу, ня мае, відаць, аналягаў у айчынным кнігадруку. Прынамсі мне не даводзілася бачыць падобнага выданьня ў Беларусі і тым больш — на беларускай мове.Вітаўт Руднік, журналіст і трэнэр:
Шмат цікавых гістарычных фактаў і знаходак, добрая мова, рупліва сабраная статыстыка, праца з многімі крыніцамі, усё напісана зь беларусацэнтрычнай пазыцыі. Думаю, гэта будзе адна з найлепшых працаў па гісторыі беларускага футболу.

