Euroradio.fm
Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне
Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне
Аўтары: Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў
У наяўнасці: 5
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 399
Год выдання: 2023
Вокладка: цвёрдая
ISBN: 9788396366122
Гэтая кніга — сведчанне нязломнага беларускага духу. У 67 інтэрв’ю беларусы з усяго свету і з фронту дзеляцца сваім досведам: як заставацца беларусам у выгнанні, як змагацца за свабоду ва ўмовах вайны і як не страціць чалавечнасць. Новы том «Ідэя Х» адкрывае новыя бакі нацыянальнай ідэнтычнасці праз рэальныя гісторыі тых, хто жыве і змагаецца па-за межамі Беларусі.
***
Трэці том з серыі кніг Euroradio пра тое, адкуль мы, хто мы і куды ідзем. У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы „Ідэя Х”. Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. Гэтым разам сярод герояў кнігі як прадстаўнікі „маладой дыяспары” з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, так і тыя беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. Да ўсяго, сярод герояў кнігі сапраўдныя героі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны і Беларусі ў Палку імя Каліноскага, батальёне „Тэрор”, Палку „Пагоня”, у шэрагах Збройных сіл Украіны.
