Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Tsymberau

Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча

Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча

Нон-фікшн | Біяграфія/Аўтабіяграфія

Аўтар: Адам Глобус

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Звычайная цана 32,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 32,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 4

Мова: беларуская

Старонак: 136

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 11х15 см

ISBN: 978-985-7334-21-6

«Наш сусед Караткевіч» — вельмі асабістая кніга Адама Глобуса, прысвечаная чалавеку, якога беларусы выбралі сваім любімым пісьменнікам. Гэта збор нататак і ўспамінаў пра Уладзіміра Караткевіча, з якім аўтару пашанцавала жыць па суседстве — на адной лесвічнай пляцоўцы. Глобус паказвае Караткевіча не толькі як класіка і легенду беларускай літаратуры, але і як жывога, цёплага, часам нечаканага чалавека, які ўмеў сябраваць, жартаваць, захапляцца і ствараць. Кніга стварае інтымны, чалавечны партрэт пісьменніка, якога беларусы сапраўды любяць.

***
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча. У кнізе «Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы.

Глядзець поўную інфармацыю