Наша Ніва
Часопіс «Наша гісторыя». № 10(39)-2021
Часопіс «Наша гісторыя». № 10(39)-2021
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 98
Год выдання: 2021
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 2617-2305
«Наша гісторыя» №10 за 2021 год — выпуск беларускага гістарычнага часопіса, галоўная тэма якога — жыццё і дзейнасць археолага, гісторыка і грамадскага дзеяча Міхася Чарняўскага. Асобныя матэрыялы распавядаюць, як ён дапамог захаваць успаміны Ларысы Геніюш, і пра яго адносіны з Уладзімірам Караткевічам. У нумары таксама — разважанні пра прычыны распаду СССР, жыццё першабытных людзей, гісторыі шпіёнаў часоў халоднай вайны, магнатаў Бжастоўскіх і матэрыял пра тое, як генетыка і камп’ютарнае мадэляванне дапамагаюць даследаваць мінулае. Таксама чытач знойдзе сямейныя гісторыі, беларускую культурную спадчыну, падарожжы і традыцыйную кухню.
ТЭМА НУМАРУ
Міхась Чарняўскі. Жыццё для Беларусі. Пішуць Андрэй і Паўліна Скурко
"Праязджаючы праз Зэльву, я на ўсялякі выпадак прыгнуўся і доўга перашнуроўваў кеды".
Як Чарняўскі выратаваў успаміны Ларысы Геніюш Караткевіч
"Як я яго тады не задушыла, я не ўяўляю". Святлана Чарняўская пра ўдары лёсу і сілу кахання
НАША СТРАВА
Калдуны ад Міхася Чарняўскага
Гатуем сапраўдную піцу "Маргарыта"
ПЕРШАБЫТНЫЯ ЛЮДЗІ
Яны былі як мы. Але жылося ім прасцей. Працаваць досыць было пару гадзін на дзень
ПРА-БЕЛ
Чаму распаўся СССР? Разважае кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч
ШПІЁНСКІЯ ГІСТОРЫІ
Ці быў гэты Джэк такім моцным? Пра аднаго з самых значных шпіёнаў перыяду халоднай вайны піша Віталь Чырвінскі Вітанні з Варшавы. Новая кніга
"Вітанні з Варшавы: польскія шпіёны, ЦРУ і ўзнікненне нечаканага альянсу"
ЭКАНОМІКА
Дзве рэспублікі магнатаў Бжастоўскіх. Цімох Акудовіч піша пра двух нашых суайчыннікаў-візіянераў
ЭСЭ
Нажніцы святога Фабіяна і яго цуд №82. Эсэ Сяргея Грунтова
СЯМЕЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Уборкі. І Дучыцы, іх жыхары. Піша Вольга Бабкова
НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ
Як генетыка і маштабнае камп’ютарнае мадэляванне раскрываюць загадкі мінулага. Піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч
ТУРЫСТЫЧНЫЯ КІРУНКІ
На поўначы Італіі турыст — назіральнік, на поўдні — частка гульні. Неапалітанскі авантурызм і здзіўляе, і дорыць шчасце. Піша Андрэй Дзмітранок
СПАДЧЫНА
Глог, ведзьміна кветка. Піша доктар гісторыі Алесь Белы
КНІГІ
Прыдуманы горад. Несентыментальная гісторыя Гродна ў ХХ стагоддзі
ШТО ПІШУЦЬ
Юбілей 1961 года... З чаго былі зроблены "земляныя» валы"... Бортнік-ліцвін... Мілыя "сакрэцікі"...
Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Паліна Скурко, Святлана Чарняўская, Аляксандр Пашкевіч, Віталь Чырвінскі, Цімох Акудовіч, Сяргей Грунтоў, Вольга Бабкова, Вячаслаў Насевіч, Андрэй Дзмітранок, Алесь Белы ды іншыя.
