Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Наша Ніва

Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2021

Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2021

Біяграфія/Аўтабіяграфія | Гісторыя | Культура і традыцыя | Нон-фікшн

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Звычайная цана 36,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 36,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мова: беларуская

Старонак: 98

Год выдання: 2021

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 205x290 мм

ISBN: 2617-2305

«Наша гісторыя» №3 за 2021 год — нумар беларускага гістарычнага часопіса з матэрыяламі пра гісторыю, культуру, вядомых асоб і традыцыі Беларусі. У выпуску — гісторыя Міколы Ермаловіча і яго погляду на мінулае Вялікага Княства Літоўскага, даследаванне паходжання арнаменту на дзяржаўным сцягу БССР, матэрыял пра старажытную традыцыю беларускага бортніцтва і аповед пра Магілёўскае Падміколле. Таксама аўтары разбіраюцца, за якія грошы выдавалася «Наша Ніва» ў пачатку XX стагоддзя, і звяртаюцца да сусветнай гісторыі, падарожжаў і жыцця апошніх гадоў СССР.

У нумары 3/2021 “Нашай гісторыі”:

  • Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ: жыццё як бы асобна;
  • Містыфікацыя прафесара Кацара: гэта здарылася, калі выбіралі арнамент для дзяржаўнага сцяга БССР;
  • Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына: бортніцтва ў гісторыі і трыста сучасных беларускіх бортнікаў;
  • Магілёўскае Падміколле: каб адчуць дух Магілёва, трэба абавязкова да яго спусціцца і дайсці да Мікольскага манастыра;
  • Грошы для “Нашай Нівы”: за кошт чаго існавала легендарная “газета з рысункамі” ў пачатку ХХ стагоддзя?
  • Бельгія: краіна па інтарэсах. Як жыве гэта спецыфічная дзяржава?
  • Эма Дарвін: жанчына са звышмоцнага фаянсу;
  • Папялушка Яніна Жаймо. Усё маленькае — ядавітае;
  • Чэшскі Рай і ваколіцы. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы;
  • Жорсткія рэаліі піянерлагераў у часы, калі валіўся СССР;
  • “Цвіце ядловец у бары…”: авеяны легендамі лясны хвойны куст са шматлікімі карыснымі ўласцівасцямі.
Глядзець поўную інфармацыю