Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Наша Ніва

Часопіс «Наша гісторыя». № 5(34)-2021

Часопіс «Наша гісторыя». № 5(34)-2021

Нон-фікшн | Біяграфія/Аўтабіяграфія | Гісторыя | Культура і традыцыя

Рэкамендацыя ўзросту: 16+

Звычайная цана 36,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 36,00 zł
Зніжкі Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 2

Мова: беларуская

Старонак: 98

Год выдання: 2021

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 205x290 мм

ISBN: 2617-2305

«Наша гісторыя» №5 за 2021 год — нумар беларускага гістарычнага часопіса з матэрыяламі пра гісторыю Беларусі і свету, культуру і выбітных асоб. У выпуску — гісторыя паэта Уладзіміра Дубоўкі, які правёў 28 гадоў у турмах і ссылках, матэрыялы пра Аляксандра Надсана і беларускі культурны асяродак у Лондане, гісторыя Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны і артыкулы пра сувязь Ільі Рэпіна з Беларуссю. Таксама ў нумары — Нэльсан Мандэла, Іосіф Бродскі, загадка савецкага шпіёна Алега Пянькоўскага, гісторыі Магілёва і Лаўрышава, падарожжа ў Нубію і матэрыял пра палын і традыцыйную палыноўку.

У № 5/2021 “Нашай гісторыі”:

  • Нэльсан Мандэла: 27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам;
  • Уладзімір Дубоўка: 28 гадоў у турмах і ссылках: "Мы не апускаліся і маральна не раскладаліся";
  • Касмічны беларускі кляштар у Лондане і яго айцец: Аляксандр Надсан;
  • Акно на Захадзе: чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары;
  • Святло Ільі Рэпіна: мастак быў зачараваны Дзвіной, "мацаў" беларусаў і не мог наталіцца світаннямі;
  • "Беларус" Рэпіна: годнасць і энергія;
  • Цуды пад Лаўрышавам: як імперская бюракратыя ў ХІХ стагоддзі ліквідавала ў зародку беларускую Фатыму;
  • Іосіф Бродскі: цкаванне "цудоўна няправільнага" паэта дапамагло яму стаць сусветна вядомым;
  • Пяць версій пра шпіёна Алега Пянькоўскага: прайшло 60 гадоў, але дагэтуль невядома, быў ён героем, які ратаваў свет, прагным да грошай здраднікам ці ўдзельнікам мегаінсцэніроўкі;
  • Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве: байка пра заснаванне сабора Святога Іосіфа;
  • "Паравы чалавек" Васіль Казлоўскі: цыгановы боты, японскія камікадзэ і п'янства за рулём;
  • Падарожжа ў затопленую Нубію: у Егіпце можна не толькі цешыцца з цёплага мора і марнаваць час, але і падарожнічаць да спадчыны фараонаў;
  • Палын. Швейцарцы зрабілі на базе яго абсэнт, італьянцы - вермут, грузіны - тархун. А ў нас здавён-здаўна гатавалі горкую палыноўку. Сярод аўтараў нумара - Паўліна Скурко, Ганна Севярынец, Ігар Іваноў, Алесь Нешчарда, Святлана Воцінава, Надзея Вусава, Уладзімір Камінскі, Андрэй Дзмітранок, Віталь Чырвінскі, Аляксей Бацюкоў, Вячаслаў Курбака, Аляксей Ластоўскі, Аляксандр Белы.
Глядзець поўную інфармацыю