Наша Ніва
Часопіс «Наша гісторыя». № 7(36)-2021
Часопіс «Наша гісторыя». № 7(36)-2021
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
У наяўнасці: 2
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 98
Год выдання: 2021
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 2617-2305
«Наша гісторыя» №7 за 2021 год — нумар беларускага гістарычнага часопіса з матэрыяламі пра гісторыю Беларусі, вядомых асоб, культуру і паўсядзённае жыццё розных эпох. У выпуску — артыкул пра беларускія землі падчас Паўночнай вайны і супрацьстаяння Пятра І з Карлам XII, матэрыял пра асобу Пятра І, успаміны Юліі Чарняўскай пра паэта Васіля Вітку, гісторыя падарожжа Чэслава Мілаша, турэмныя будні палітвязня ў міжваеннай Польшчы і крымінальная Лепельшчына пачатку 1920-х. Таксама нумар расказвае пра беларускую вёску, традыцыйную архітэктуру, народныя мянушкі і змяшчае матэрыялы пра падарожжы і сусветную гісторыю.
У № 7/2021 “Нашай гісторыі”:
- "Воласць трайной экзекуцыяй мучаюць...": як беларускія землі ляглі на алтар перамогі Пятра І над Карлам ХІІ;
- Парадаксальны Пётр. Факты пра першага імператара Расіі, які змяніў расклад сілаў ва Усходняй Еўропе;
- "Зграбнасць — гэта не пра дзеда. Ён быў значна глыбейшы". Юлія Чарняўская ўспамінае пра свайго дзеда, паэта Васіля Вітку;
- Небяспечнае падарожжа Чэслава Мілаша;
- Бабоўня Капыльскага раёна: божыя людзі пад цёмным небам;
- "З гонтай мы найбольш намучаліся..." Алесь Белы расказвае, як будаваў у традыцыйным стылі сваю сядзібу "Марцінова Гусь" у Люцынцы на Валожыншчыне;
- "Будзем сядзець. Аднак справа наша будзе ісці сваім шляхам". Турэмныя будні палітвязня пры Польшчы;
- Цяньаньмэнь. Плошча поўнага маўчання;
- Байкал: падарожжа на востраў шаманаў;
- "Народ ідзе, як мак цвіце": пра забароненую кветку;
- "Прыйшлі ноччу, завялі за пуню...": крымінальная Лепельшчына пачатку 1920-х гадоў;
- Клыбаты, Бац, Пісунчык і Рамэліха: майстэрства вясковых трапных мянушак. Сярод аўтараў нумара: Мікола Волкаў, Андрэй Скурко, Юлія Чарняўская, Сяргей Грунтоў, Святлана Воцінава, Алесь Белы, Аляксандр Пашкевіч, Таццяна Свянцецкая, Валерый Тухта, Яўген Лебедзь.
