Тэхналогія
Наша крыжаванка
Наша крыжаванка
Аўтар: Вікторыя Багдановіч
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
У наяўнасці: 1
Не ўдалося загрузіць магчымасць самавывазу
Мова: беларуская
Старонак: 18
Год выдання: 2023
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 21х14,8 см
ISBN: 978-985-458-341-9
«Наша крыжаванка» — не проста збор заданняў, а інтэрактыўная падарожжа ў свет беларускай традыцыі. Гульня і рамонт памяці, арт-кніга і культурны мэдытатыўны досвед. Кожная клетка крыжаванкі — нітачка, кожны ўзор — частка жывой спадчыны, якую можна вярнуць, упісаўшы правільны адказ. Унікальны праект, які спалучае народнае мастацтва, філасофію і гульню.
***
Складанне крыжаванак – праца няпростая. Нечым яна нагадвае ткацтва, дзе нітачка за нітачкай складаецца непаўторны ўзор рушніка, посцілкі, дывана. Нельга не заўважыць падабенства паміж гэтымі дзвюма формамі людской творчасці.
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі – гэта “дзірачкі” ў посцілцы, якую можна “адрамантаваць” (“зацыраваць”), упісаўшы туды правільныя адказы.

