Перайсці да інфармацыі аб прадукце
1 з 1

Gutenberg

Ніхто не чакае

Ніхто не чакае

Мастацкая літаратура | Паэзія

Аўтар: Маша Калека

Пераклад: з нямецкай мовы Ігара Крэбса

Звычайная цана 31,00 zł
Звычайная цана Адпускная цана 31,00 zł
Распродаж Распродана
Падаткі ўключаныя.

У наяўнасці: 1

Мова: беларуская

Старонак: 136

Год выдання: 2024

Вокладка: мяккая

Фармат: 3 × 23 × 17 см

ISBN: 978-83-68016-03-1

Маша Калека — адна з самых яскравых паэтак міжваеннай Еўропы, чый лёс быў разарваны эміграцыяй і вайной. Яе паэзія нараджалася ў Берліне, дыхала атмасферай «Romanisches Café», а потым гучала ўдалечыні, у выгнанні. У зборніку «Ніхто не чакае» чытач сустракае лірыку, поўную самоты, але і надзеі — вершы, якія пераадольваюць адлегласці, эпохі і асабістыя трагедыі, каб стаць блізкімі кожнаму.

***
Маша Калека (імя пры нараджэнні – Голда Малка Аўфэн, 1907–1975) – паэтка і двойчы эмігрантка. Каб пазбегнуць пагромаў у пачатку Першай сусветнай вайны, яе бацькі-габрэі разам з дзецьмі былі вымушаныя пераехаць з Хшанава (горад на поўдні сучаснай Польшчы) у Германію. З канца 1920-х гадоў паэтка пачала друкаваць вершы ў нямецкіх газетах і ўвайшла ў кола берлінскай творчай багемы, якая гуртавалася вакол знакамітага “Romanisches Café”. Два першыя паэтычныя зборнікі, “Lyrisches Stenogrammheft” (“Лірычны зборнік стэнаграм”, 1933) і “Das kleine Lesebuch für Große” (“Маленькая чытанка для дарослых”, 1935) прынеслі ёй поспех і шырокую літаратурную вядомасць, аднак у 1938 годзе нацысцкі рэжым прызнаў іх “шкоднымі і непажаданымі”. У тым жа годзе Маша Калека разам з другім мужам, музыкам Хеміа Вінаверам, і сынам Стывенам эмігравала ў ЗША.

Глядзець поўную інфармацыю